БЕЛ Ł РУС

У Мінску на будоўлі загінуў машыніст аўтакрана

27.11.2026 / 21:52

Nashaniva.com

На будаўнічай пляцоўцы ў Савецкім раёне Мінска загінуў 42‑гадовы машыніст аўтакрана, паведамілі ў Следчым камітэце.

Скрыншот з відэа

Паводле папярэдніх звестак, здарэнне адбылося днём 27 лістапада падчас мантажу апалубкі стужачнага падмурка на аб’екце, які будуецца. Аўтакран перакуліўся, а машыніст, які знаходзіўся ў кабіне, апынуўся пад тэхнікай. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр.

Абставіны трагедыі высвятляюцца. Асаблівую ўвагу надаюць прычынам і ўмовам, якія прывялі да гібелі работніка, а таксама выкананню патрабаванняў бяспекі падчас будаўнічых работ.

Чытайце таксама:

Беларус з Полацка загінуў падчас ваенных дзеянняў у Афрыцы

Пасажыр загінуў у ДТЗ пад Брэстам

У Горацкім раёне чалавек загінуў у лабавым сутыкненні аўто

Каментары да артыкула