Трагічны выпадак здарыўся сёння а другой ночы, паведамляе ДАІ.

44‑гадовы жыхар Кобрына на Land Rover рухаўся па трасе М1 Брэст — Мінск у напрамку Мінска.
На 25‑м кіламетры не выбраў бяспечную дыстанцыю і ўрэзаўся ў грузавік МАЗ. За рулём грузавіка знаходзіўся 25‑гадовы жыхар Брэста.
У выніку ДТЗ 44‑гадовы пасажыр Land Rover загінуў. Кіроўцы абодвух аўтамабіляў шпіталізаваныя.
Каментары