БЕЛ Ł РУС

Мінская Камароўка ўжо перабралася пад дах

28.11.2026 / 17:44

Nashaniva.com

З надыходам маразоў Камароўскі рынак у Мінску амаль цалкам перабраўся пад дах. Калі тэмпература апусцілася ніжэй за нуль, на сезонных гандлёвых радах пачалі мерзнуць не толькі прадаўцы і пакупнікі, але і садавіна з гароднінай. Таму гандляры не сталі чакаць 1 снежня і перанеслі тавары ў крытую частку рынку, піша «Смартпрэс».

Фота: «Смартпрэс»

На двары пакуль засталіся толькі гандлёвыя рады з рыбай, квашанінай і арэхамі, але і іх неўзабаве плануюць перанесці.

На крытым рынку мандарыны, хурма, яблыкі і бульба цяпер прадаюцца не толькі побач з мяснымі і малочнымі прадуктамі, але і ў праходах, калідорах і нават пад лесвіцамі.

Фота: «Смартпрэс»

Цэны на садавіну розныя. Мандарыны і іншыя цытрусавыя можна набыць ад 3 рублёў за кілаграм, хурму — ад 4,50 рубля, гранаты — ад 5 рублёў. Яблыкі і грушы каштуюць 3—6 рублёў за кілаграм.

Фота: «Смартпрэс»

Гародніна абыходзіцца даражэй. Самы танны салодкі перац каштуе 7 рублёў за кілаграм, агуркі — ад 6 рублёў, памідоры — ад 5 рублёў. Пры гэтым шмат памідораў прадаюць па 10—12 рублёў за кілаграм, а за памідоры чэры ў сярэднім просяць 23—25 рублёў.

Чытайце таксама:

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў

Каментары да артыкула