БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне забаранілі публікаваць звесткі пра наступствы разбурэнняў аб'ектаў крытычнай інфраструктуры

28.11.2026 / 21:28

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, які забараняе сродкам масавай інфармацыі публікаваць звесткі пра наступствы разбурэнняў на аб’ектах крытычнай інфраструктуры і тэрміны іх аднаўлення.

Пасля расійскага ўдару па адным з мастоў у Кіеве

Указ уводзіць у дзеянне рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 23 кастрычніка «Аб мерах па ўзмацненні абароны аб’ектаў крытычнай інфраструктуры на наступны ацяпляльны перыяд 2026/27 года».

Рашэнне РНБА, у прыватнасці, абавязвае ўрад прыняць неадкладныя меры, каб забараніць СМІ асвятляць наступствы разбурэнняў і тэрміны аднаўлення аб’ектаў крытычнай інфраструктуры. Таксама пад забарону трапляе інфармацыя пра этапы і ход будаўніцтва ахоўных збудаванняў на такіх аб’ектах.

Ва Украіне неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ўвялі крымінальную адказнасць за несанкцыянаванае распаўсюджванне інфармацыі пра працу супрацьпаветранай абароны, перамяшчэнне вайсковай тэхнікі і наступствы траплянняў у рэжыме рэальнага часу. Гэта прадугледжана артыкулам 114‑2 Крымінальнага кодэкса Украіны.

За публікацыю адпаведных фота або відэа з прывязкай да мясцовасці да з’яўлення афіцыйных паведамленняў уладаў паводле гэтага артыкула пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Ці праўда, што фронт ва Украіне спыніўся?

Для навядзення ўдараў па Крымскім мосце Украіна выкарыстоўвала ізраільскі аналаг Starlink

Мелоні раскрытыкавала Зяленскага за ўдар у Лівіі без папярэджання Італіі

Зяленскі будзе дамагацца поўнага знішчэння Крымскага моста

Каментары да артыкула