Украіна рыхтуе новыя ўдары па Крымскім мосце, каб цалкам вывесці яго з эксплуатацыі, піша The Telegraph са спасылкай на дасведчаныя ваенныя крыніцы.

Паводле звестак газеты, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў камандаванню, што хоча разбурыць частку пераправы паміж Расіяй і анексаваным Крымам, якая засталася.
«Прэзідэнт хоча, каб мост быў цалкам знішчаны», — сказаў адна з вайсковых крыніц выдання, дадаўшы, што новыя атакі ўжо рыхтуюцца. Тэрміны ўдараў газета не называе.
Тыдзень таму прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю NBC News заявіў, што Крымскі мост «усё роўна не ўстаіць».
«На яго [Пуціна] ўдары па нашых мастах мы будзем адказваць, і ён павінен зразумець, што гэты мост не ўстаіць у любым выпадку», — сказаў палітык.
Каментары