БЕЛ Ł РУС

Замест кветак і цукерак. Беларусы хваляцца трэндавымі букетамі з грошай

29.11.2026 / 00:10

Nashaniva.com

Букетамі з цукерак, клубніц у шакаладзе і нават каўбасы ўжо нікога не здзівіш, але ў беларускім сегменце Threads завірусіўся іншы спосаб парадаваць блізкіх — з дапамогай букетаў з сапраўдных грошай. Ідэя аказалася простай і практычнай: калі хочацца падарыць наяўныя, але класці іх у канверт здаецца сумным, купюры проста збіраюць у паўнавартасную фларыстычную кампазіцыю, піша «Анлайнер».

Усё пачалося з публікацыі беларускі, якая паказала пышны букет, цалкам скручаны з 5‑рублёвых банкнот. У каментарыях і суседніх галінках карыстальнікі хутка падхапілі тэму і пачалі дзяліцца сваімі прыкладамі.

Смотреть в Threads

Высветлілася, што фантазія тут не абмяжоўваецца аднымі пяцёркамі. Нехта паказаў акуратны букет з 10‑рублёвых купюр у спалучэнні з сухацветамі, а нехта пайшоў яшчэ далей і сабраў цэлы шмат’ярусны торт, упрыгожаны банкнотамі.

Сустракаюцца і больш важкія варыянты — кампазіцыі, дзе разам з дробнымі купюрамі выкарыстаныя банкноты па 20 і 50 рублёў. У выніку атрымліваецца не толькі візуальна эфектны падарунак, але і адчувальны дадатак да асабістага бюджэту.

Чытайце таксама:

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы

Букет ружаў у мінчанкі стаў вянуць праз дзве гадзіны пасля дастаўкі. Яна гэта так не пакінула

Гамяльчанка замовіла для маці букет за 250 рублёў — а ў ім былі штучныя кветкі

Махляры нагрэлі двух мужчын на 101 чырвонай ружы

Каментары да артыкула