БЕЛ Ł РУС

Беларусы сабралі грошы ўжо на другі генератар для Украіны

29.11.2026 / 15:37

Nashaniva.com

У межах кампаніі «Цяпло для Украіны» сабрана 10 452 еўра — амаль 70% ад запланаваных 15 тысяч. Гэтых сродкаў ужо хапае на два генератары.

Жанчына з ліхтарыкам ідзе па вуліцы падчас блэкаўту ў Кіеве. Украіна, 18 лістапада 2026 года. Фота: AP Photo / Яўген Малалетка

Збор працягваецца да 25 снежня. Генератары плануюць набыць для навучальнага цэнтра Міжнароднага легіёна ГУР Украіны, Рэпкінскага ліцэя імя Соф’і Русавай і медыцынскага цэнтра «Здаровая сям’я».

Ініцыятыва выклікала шмат цёплых водгукаў украінцаў. Відэа «Нашай Нівы» пра збор сабрала дзясяткі тысяч лайкаў. Сярод самых папулярных каментароў — «Дапамога прыйшла, адкуль не чакалі» і «Украіна вас любіць».

Падтрымаць збор можна на сайце BYSOL.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула