БЕЛ Ł РУС

Пенсіі ў чэрвені зменшыліся на 0,2%

20.07.2010 / 11:4

Сярэдні памер пенсіі, назначанай органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, у чэрвені гэтага года склаў у Беларусі Br469,7 тыс., паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Паводле слоў спецыялістаў, гэта на 97% перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў (у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №651 БПМ для пенсіянераў у цэнах сакавіка 2010 года ў разліку на адзін месяц з 1 мая па 31 ліпеня гэтага года складае Br238,4 тыс.).

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў чэрвені быў Br491,9 тыс., па інваліднасці — Br430,6 тыс., у сувязі са стратай карміцеля — Br289,7 тыс. Памер сацыяльнай пенсіі склаў Br198,7 тыс. Рэальны памер назначанай месячнай пенсіі (скарэктаванай на індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі) у чэрвені 2010 года ў параўнанні з чэрвенем 2009 года павялічыўся на 12,4%, у параўнанні з маем 2010 года зменшыўся на 0,2%.

На ўліку ў органах па працы, занятасці і сацабароне Беларусі ў чэрвені гэтага года былі 2 млн. 464,1 тыс. пенсіянераў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула