БЕЛ Ł РУС

Міхаіл Грабоўскі закінуў дзве шайбы ў матчы супраць «Анахайма»

21.01.2011 / 09:40

nn.by

Беларускі форвард «Таронта» Міхаіл Грабоўскі закінуў дзве шайбы ў матчы з «Анахаймам», які завершыўся перамогай канадскага клуба 5:2.

«Кляновыя лісты» выйгравалі з лікам 3:2, калі за справу ўзяўся Міхаіл.

4-ю шайбу каманды ён закінуў на 46-й хвіліне, а 5-ю на 52-й і быў прызнаны другой зоркай у гульні.

Такім чынам у гэтым сезоне лік шайбаў беларуса дасягнуў 20,
у яго на рахунку 17 асістэнцкіх балаў (усяго 37 балаў) і ўпэўненае лідарства сярод нешматлікага беларускага дэсанта ў НХЛ. У мінулым сезоне ў Міхаіла было на рахунку 16 шайбаў і 20 асістэнцкіх пасаў.

У Андрэя Касціцына (Манрэаль) у сезоне 2010/2011 — 25 балаў (12+13), Руслана Салея (Дэтройт) — 6 (0+6), у Сяргея Касціцына (Нэшвіл) — 24 (12+12),

прычым Сяргей закінуў сваю 12-ю шайбу сёння раніцай ў матчы супраць «Каларада» (5:1) і па колькасці шайбаў зраўняўся са старэйшым братам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула