БЕЛ Ł РУС

Францыя выйграла ў Бразіліі ды іншыя гульні супернікаў Беларусі

10.02.2011 / 02:11

АГ

У сераду правялі таварыскія гульні і супернікі Беларусі па адборачнай групе да чэмпіянату Еўропы — 2012 Нагадаем, што падапечныя Бернда Штанге згулялі з Казахстанам — 1:1.

Зборная Францыі, з якой беларусам гуляць у Мінску 3 чэрвеня, выйграла на «Сэн-Дэні» ў зборнай Бразіліі 1:0 (Бензема, 54).

Каманды гулялі ў наступных складах:

Францыя: Л’ёрыс, Санья, Мексэс, Рамі, Абідаль, Дыяра, Гуркюф (Кабай, 86), Мвіла (Дыабі, 60), Менэз (Рэмі, 69), Бензэма (Гамейра, 85).

Бразілія: Жуліа Сэзар, Андрэ Сантас, Давід Луіз, Сілва, Дані Алвэс, Эрнанэс, Лукас, Р. Аугуста (Жадсан, 58),Эліас (Андрэ, 89), Пата (Халк, 85), Рабінью (Сандра Раньеры, 70).

Зборная Албаніі (матч з ёй — 26 сакавіка) прайграла Славеніі 1:2, Люксембург атрымаў валявую перамогу над Славакіяй — 2:1.

Боснія ў Атланце (ЗША) прайграла Мексіцы - 0:2.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула