Спорт22

Беларусь — Казахстан — 1:1

Першую гульню ў новым годзе правяла нацыянальная зборная па футболе.

Першую гульню ў новым годзе правяла нацыянальная зборная па футболе. У турэцкай Антальі нашым супрацьстаялі казахі.

Два гады назад каманды супернічалі адна з адной у адборачным турніры да чэмпіянату свету. Тады беларусы двойчы безапеляцыйна аказаліся мацней — 5:1, 4:0.

Цяпер у казахаў змяніўся трэнер. Замест немца Бернда Шторка іх узначаліў чэх Міраслаў Беранек. І з новым настаўнікам каманды з Сярэдняй Азіі не зганьбіліся.

Што датычыць нашых, то гульню па прычыне траўмы прапускаў Антон Пуціла. А новага форварда «Блэкпула» Сяргея Карніленку Штанге ўвогуле не выклікаў.

Загадкай таксама было, ці згуляе Аляксандр Глеб. Згуляў. Прычым, быў адным з самых актыўных на полі.

Увогуле ж у гульні не было шмат вострых момантаў. Асноўныя падзеі матча развіваліся ў цэнтры поля.

Нашы адкрылі лік з пенальці. Адзначыўся Глеб-малодшы.
Доўгі час беларусы ўтрымлівалі гэтую перавагу. Аднак літаральна за пару хвілін да фінальнага свістка форвард талды-курганскага «Жэтысу» Сяргей Астапенка лік зраўняў.

Цікава, што зборная Беларусі не змагла падоўжыць да сямі матчаў рэкордную серыю без прапушчаных галоў.

Наступную сустрэчу нашы правядуць 26 сакавіка з албанцамі ў Тыране. Гэта ўжо будзе адбор да чэмпіянату Еўропы-2012.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць