Азімыя могуць ляснуць праз мароз
Узмацненне марозу на гэтым тыдні ўяўляе небяспеку для азімых пасеваў на поўдні і захадзе Беларусі, дзе назіраецца недастатковае снежнае покрыва. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце рэспубліканскага Гідраметцэнтра.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у сувязі з усталяваннем на тэрыторыі Беларусі вельмі халоднага надвор’я ўскладніліся аграметэаралагічныя ўмовы для перазімоўкі сельскагаспадарчых культур.
Паводле апошніх звестак, у Брэсцкай, на значнай тэрыторыі Гродзенскай і Гомельскай, у паўднёвай частцы Мінскай і ў
У сувязі з гэтым спецыялісты дэпартамента па гідраметэаралогіі правядуць дадатковыя назіранні за тэмпературай глебы на глыбіні вузла кушчэння азімых культур. Гэта дазволіць ацаніць небяспеку маразоў для пасеваў.
У паўночных, цэнтральных і ўсходніх раёнах пасля аслаблення маразоў будзе праведзена адгадоўванне галінак пладовых насаджэнняў. У гэтых раёнах назіраецца дастатковае снежнае покрыва, здольнае абараніць пасевы азімых ад уплыву нізкіх тэмператур, аднак тут магчымае пашкоджанне пупышак пладовых культур, перадусім нераяніраваных сартоў.