БЕЛ Ł РУС

У Беларусі адзначаюць Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2011 / 11:00

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

15 лютага 2011 года адзначаюцца 22-я ўгодкі з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны Савецкі Саюз браў удзел больш як у 30 ваенных канфліктах, самым маштабным з іх стала афганская вайна. Зараз яе называюць першай у найноўшай гісторыі контртэрарыстычнай аперацыяй. Праз афганскую вайну прайшлі больш за 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі, больш за 700 загінулі.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, сёлета ва ўзаемадзеянні з рэгіянальнымі выканаўчымі камітэтамі, арганізацыямі воінаў-інтэрнацыяналістаў, аддзеламі моладзі, установамі адукацыі, кіраўнікамі прадпрыемстваў, прадстаўнікамі праваслаўнай царквы ў месцах дыслакацыі злучэнняў і воінскіх часцей сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл спланаваны комплекс урачыстых мерапрыемстваў.

У гэты дзень ва ўсіх гарнізонах, дзе дыслакуюцца воінскія часці сіл спецыяльных аперацый, пройдуць мітынгі, ваеннаслужачыя ўскладуць вянкі да помнікаў воінам-інтэрнацыяналістам. Вайскоўцы і ветэраны Узброеных сіл, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, выступяць перад ваеннаслужачымі тэрміновай службы і ва ўстановах адукацыі. У злучэннях і воінскіх часцях пройдуць літаратурныя і тэматычныя ранішнікі, запланавана наведванне музеяў баявой славы.

У Мінску жалобныя мерапрыемствы пройдуць на Востраве мужнасці і смутку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула