БЕЛ Ł РУС

І верылі ж на слова

15.02.2011 / 11:25

КАМ паводле ГУУС

24-гадовы жыхар Мінскага раёна «зарабіў» 250 тысяч даляраў ЗША проста за абяцанні.
Схема злачынных дзеянняў была даволі простая. Малады чалавек размясціў у інтэрнэце аб’яву, што ён аказвае дапамогу ў набыцці аўтамабіляў на тэрыторыі Прыбалтыкі і Еўропы. На аб’яву тут жа адгукнуліся ахвотнікі. Кліенты цікавіліся наяўнасцю пэўнай машыны і давалі перагоншчыкі перадаплату. Адны патэнцыйныя аўтаўладальнікі спакойна аддавалі аферысту ўсю суму, іншыя — толькі яе частку. Але ні тыя, ні другія так і не атрымалі ні абяцаных іншамарак, ні ўнесеных за іх грошай. Прычым малады чалавек стараўся цягнуць да апошняга, спасылаючыся на вялізныя чэргі на мытні, непарадкі з дакументамі і нават паводку і снегапады ў Германіі.

Падчас працы па дадзенай справе ў кватэры аферыста аператыўнікамі былі выяўленыя два велізарных мяхі з жаночай бялізнай, якую той закупіў за мяжой на атрыманыя ад пацярпелых грошы. Гэты тавар ён збіраўся прадаць на тэрыторыі Беларусі. Таксама за паўтара года бурнай дзейнасці на яго было складзена 86 адміністрацыйных пратаколаў, вынікам якіх стаў штраф на суму 30 мільёнаў беларускіх рублёў.

На дадзены момант у дачыненні да маладога чалавека распачатая крымінальная справа за махлярства, вынікам якой могуць быць 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула