БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрылася выстава касцюмаў нацменшасцяў Кітая

17.02.2011 / 10:53

15 лютага ў Мінску ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася выстава «Касцюмы нацыянальных меншасцяў Кітайскай Народнай Рэспублікі».

На тэрыторыі Кітая пражываюць 56 народнасцей. Пераважную большасць складае народнасць хань — каля 90% ад агульнай колькасці насельніцтва. Іншыя народнасці прынята называць нацыянальнымі меншасцямі, яны жывуць у розных геаграфічных і кліматычных умовах. Гэта вялікія раўніны і стэпы, магутныя горы і пустыні, тайга і вільготныя лясы.

Непаўторныя нацыянальныя строі народаў Кітая ствараліся з улікам вытворчых патрэб і жыццёвага ўкладу. Нацыянальныя гарнітуры народнасцяў, якія насяляюць Кітай, надзвычай разнастайныя дзякуючы тканінам, багаццю колераў, крою і неверагодным спалучэнням.

На выставе прадстаўлена каля 30 строяў кітайскіх народнасцяў, а таксама фотаздымкі і лялькі ў нацыянальных касцюмах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула