Прысуд Андрэю Пачобуту абскарджаны ў гарадскі суд
Прысуд журналісту «Газеты выборчай» Андрэю Пачобуту абскарджаны ў Мінскі гарадскі суд, скаргу падаў адвакат Аляксандр Галіеў.
Адвакат напярэдадні сустрэўся з журналістам, які адбывае
Па словах адваката Аляксандра Галіева, гэтая ж пазіцыя выкладзеная і ў скарзе:
«Ён не пагаджаецца з тым, што ў ягоных дзеяннях ёсць склад правапарушэння, у якім яго абвінавачваюць. Нязгода датычыць моманту, у якім ён нібыта выкрыкваў нейкія лозунгі. А другі момант, які абскарджваем — гэта тое, што супрацоўнікі міліцыі змянілі свае паказанні аб прысутнасці бейджа супрацоўніка «Газеты выборчай».
Аляксандр Галіеў сказаў, што настрой у Андрэя Пачобута бадзёры, аптымістычны, а нават іранічны.
Пачобут быў асуджаны суддзёй Кастрычніцкага суда Мінска Наталлей Пратасавіцкай. Гэта быў ужо другі прысуд журналісту па адной і той жа справе — нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай дэманстрацыі. Першы раз Пачобута аштрафавалі на 1 млн. 750 тыс. рублёў, але пракуратура апратэставала пастанову суда як занадта мяккую.