Наймагутнейшая ўспышка на Сонцы можа выклікаць магнітныя буры
Зафіксаваная ў панядзелак раніцай успышка на Сонцы стала самай моцнай за апошнія чатыры гады, паведамляюць навукоўцы.
15 лютага ў 01.56 ночы па Грынвічы амерыканскі спадарожнік Абсерваторыя сонечнай дынамікі зарэгістраваў інтэнсіўны выкід энергіі з паверхні Сонца ў напрамку Зямлі.
Паводле дадзеных спецыялістаў з Нацыянальнага ўпраўлення ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (НАСА), гэтая ўспышка была выкліканая вывяржэннем катэгорыі Х — гэта значыць, найбуйнейшым у сістэме класіфікацыі вывяржэнняў распаленай плазмы на кароне Сонца.
Вылучаюць пяць відаў выбухаў — класа A, B, C, M і X — пік магутнасці кожнага наступнага класу ў дзесяць разоў перавышае папярэдні.
Сонца прачынаецца
Анамальныя ўспышкі класу М і вышэйшыя могуць выклікаць на Зямлі магнітныя буры і наносіць шкоду працы электронікі і сістэмам сувязі.
Паводле дадзеных, атрыманых праз спадарожнікі
Не выключана, што
такі імклівы выкід распаленай плазмы можа стварыць умовы для з’яўлення Паўночнага ззяння на больш нізкіх, чым звычайна, шыротах, напрыклад, у Паўночнай Ірландыі.
Чакаецца, што ў найбліжэйшы час Сонца будзе такое ж актыўнае, бо, на думку навукоўцаў, яно абуджаецца напярэдадні чарговай фазы высокай актыўнасці.