БЕЛ Ł РУС

З песні слова выкінуць. «Еўрабачанне» застанецца без «Беларашы»

2.03.2011 / 17:45

Юрась Ускоў

Аўтар песні перапісаў яе сам, а Марыйка Мартысевіч прапануе сваю версію песні.

У панядзелак з’явілася інфармацыя, што ад Беларусі на «Еўрабачанне» ў нямецкі Дзюсельдорф паедзе Настасся Віннікава з песняй «Born in Bielorussia». Што назва, што змест песні выклікалі шквал абурэння ў Інтэрнэце.

Колькі б адзін з аўтараў песні Віктар Рудэнка з гурту Dali ні казаў, што першая версія тэксту сцёбная, выйшла не смешна. У тэксце «Беларашы», акрамя ўласна Белоруссіі, згадваўся ад пачатку і СССР. У плане музыкі ж атрымалася нешта кшталту таго, што гучала на дыскатэках у 80-х. Паводле спадара Рудэнкі, яны хацелі зрабіць нешта падобнае да «Рожденных в СССР» Шаўчука, якія адсылаюць да Born in USA Бруса Спрынгстына.

У выніку крытыкі аўтар сам прапанаваў змяніць тэкст «Беларашы», выкінуць адтуль каланіяльную форму Byelorussia.
Тым не менш, і змененая ягоная версія выглядае хай і невялікай, але прыгожай калекцыяй англамоўных песенных штампаў. Усё разам узятае падобна да сцёбу, але каму гэты сцёб накіраваны? Не думаю, што еўрапейскія слухачы прыйдуць у замілаванне ад праслухоўвання ўласных тэкставых штампаў, якія спяваюцца пад музыку з 80-х.

Але беларускія слухачы радуюцца. Выкінуць з песні слова «Белараша», і тое добра. Дасць бог, не пачуе Еўропа той ранейшы тупы куплет:

Дарэчы, тэкст песні пераклалі на беларускую мову супрацоўнікі Еўрарадыё. А знаная паэтка Марыйка Мартысевіч дапрацавала пераклад, і ён выглядае так:


Еўропа, хачу каб ты ведала,
Хутка мы пачнём сваё шоу,
Зірні на сцэну, вось і мы
Беларусы

Зараз пачнецца вечарына,
Становіцца шумна і горача,
Глядзі, я магу шмат чаго паказаць
Адчуй мой імпэт!

Па коле, па коле, па коле мы ходзім

Рытмы маёй зямлі Беларусі
Адчуй іх, даведайся праўду
Рухайся, рухайся паціху
Беларуска

Дыяменты і радасці Захаду —
Гэта файна! Але я нешта маю яшчэ
Хадзі, правер, будзь маім госцем
Беларуска

Асабліва шыкоўна выглядае прапанаваны новы куплет:

Калі я насіў зорачку
Пасылаў зброю ў Кот д'Івуар
І дапамагаў сябру Муамару
Беларусу!

Шанцаў з гэтым куплетам у нас было б болей.

Вось пачатковая версія песні ў выкананні канкурсанткі:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула