БЕЛ Ł РУС

Генпракуратура згодная браць у Міхалевіча тлумачэнні толькі асабіста

23.03.2011 / 22:52

СМ

Сёння з жонкай палітыка звязаўся следчы.

Супрацоўнік Генеральнай пракуратуры, які падпісваў Алесю Міхалевічу пазоў з выклікам для давання тлумачэнняў адносна заявы палітыка пра катаванні ў СІЗА КДБ, звязаўся з Міланай Міхалевіч.

Ён паведаміў жонцы экс-кандыдата ў прэзідэнты, што Алесь Міхалевіч мусіць даваць гэтыя тлумачэнні толькі асабіста і толькі на тэрыторыі Беларусі. На пытанне спадарыні Міланы, ці можна падаць у Генпракуратуру натарыяльна завераныя паказанні, следчы адказаў адмовай. Ён патлумачыў, што ў паказаннях вельмі зацікаўлены, але заканадаўства прапануе выканання працэдуры — следчы мусіць асабіста патлумачыць Міхалевічу яго правы і папярэдзіць пра крымінальную адказнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула