Грамадства88

Міхалевіч гатовы даць Генпракуратуры тлумачэнні

Наконт сваёй заявы пра катаванні ў следчым ізалятары Камітэта дзяржбяспекі.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксей (Алесь) Міхалевіч, які зараз знаходзіцца ў Чэхіі, гатовы даць Генеральнай пракуратуры Беларусі тлумачэнні адносна сваёй заявы пра катаванні ў следчым ізалятары Камітэта дзяржбяспекі.

Пра гэта паведаміла яго жонка.

Паводле слоў Міланы Міхалевіч, яна трэці дзень спрабуе звязацца з супрацоўнікам Генпракуратуры, які падпісваў пазоў яе мужу з выклікам для дачы тлумачэнняў, каб даведацца, як можна арганізаваць гэтую працэдуру. Напрыклад, ці магчыма падаць натарыяльна завераныя паказанні. Аднак ёй увесь час адказваюць, што супрацоўнік знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

«Відаць, у Генпракуратуры не асабліва імкнуцца атрымаць тлумачэнні», — мяркуе Мілана Міхалевіч.

Як паведамлялася раней, на падставе заявы палітыка па даручэнні генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча ў следчым ізалятары арганізавана пракурорская праверка. І, як паведамілі агенцтву ў Генпракуратуры, яна яшчэ працягваецца.

А. Міхалевіч, які папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі, зараз знаходзіцца ў каранцінным лагеры ў Брно. Там забаронена карыстацца мабільнымі тэлефонамі, сказала Мілана Міхалевіч, таму з мужам яна не размаўляла. Ён толькі прыслаў электроннае паведамленне, што ў яго ўсё ў парадку.

Нагадаем, ноччу 14 сакавіка ў сваім блогу Аляксей Міхалевіч аб’явіў, што знаходзіцца «не ў зоне дасягальнасці беларускага КДБ».

Рух «За Свабоду» паведаміў, што яму ўдалося ноччу выехаць з краіны, дарога ў «надзейнае месца» заняла суткі. Сям’я засталася ў Мінску. «Для мяне існуе адзіная прычына, якая апраўдвае такія мае крокі, — гэта рэальная фізічная пагроза, — заявіў экс-кандыдат у прэзідэнты сайту руху. — Усе бачаць, што гэтыя людзі гатовы пайсці на ўсё, у іх дзеяннях няма законнасці і адкрытасці».

Аляксей Міхалевіч праходзіць абвінавачваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года (арт. 293 КК). Ён быў затрыманы ў ноч на 20 снежня. 19 лютага яго адпусцілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе.

Каментары8

Цяпер чытаюць

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Толькі палова беларусаў вяртаюцца з адпачынку адпачыўшы

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!31

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

Украінцы знішчылі расійскі стратэгічны бамбавік на аэрадроме ў Саратаўскай вобласці10

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць