БЕЛ Ł РУС

Санкцыі ААН не забараняюць лівійскай апазіцыі прадаваць нафту за мяжу

29.03.2011 / 10:10

Nashaniva.com

Санкцыі Рады бяспекі ААН у дачыненні да Лівіі не распаўсюджваюцца на пастаўку нафты з краіны кампаніямі, непадкантрольныя лідару Джамахірыі Муамару Кадафі.
Пра гэта заявіла дыпламатычная крыніца ў Радзе бяспекі ААН.

Раней паведамлялася, што праціўнікі Кадафі на падкантрольных тэрыторыях на ўсходзе краіны здабываюць у суткі 130 тыс. барэляў нафты і рыхтуюцца пераганяць яе ў Катар для наступнага продажу.

«Ніякага эмбарга на лівійскую нафту няма, — прыводзіць агенцтва Reuters словы дыпламата, імя якога не называецца. — Паўстанцы могуць прадаваць нафту, аднак яны не могуць гэта рабіць праз Нацыянальную нафтавую карпарацыю Лівіі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула