БЕЛ Ł РУС

Таццяна Севярынец дабіваецца сустрэчы з мітрапалітам Філарэтам

29.03.2011 / 11:38

Маці палітзняволенага лідара БХД Паўла Севярынца працягвае дабівацца, каб яе сына, што ўтрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ, наведаў святар.

Палітык, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ў сваіх лістах выказваў жаданне аб сустрэчы са святаром, каб спавядацца і прыняць Святое Прычасце.

Таццяна Яўгенаўна дамовілася з айцом Васілём з Мінскай епархіі, які адказвае за царкоўную працу са зняволенымі ў турмах. Аднак следчы адмовіў ў сустрэчы Севярынца са святаром. Каб вырашыць гэтую праблему, Таццяна Севярынец спрабуе сустрэцца з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, патрыяршым экзархам Беларусі Філарэтам.

Паводле Таццяны Севярынец, калі атрымаецца дамагчыся заключэння дамовы царквы са следчым ізалятарам КДБ, гэта стане сапраўдным прарывам. Калі не Павел Севярынец, дык іншыя арыштаваныя здолеюць атрымаць права на споведзь і малітву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула