У Беларусі зніжаецца падатковая нагрузка на арганізацыі культуры
У Беларусі зніжаецца падатковая нагрузка на арганізацыі культуры.Адпаведны ўказ нумар 145 «Аб некаторых пытаннях падаткаабкладання ў сферах культуры і інфармацыі» 14 красавіка падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Дакументам усталяваныя падатковыя льготы, якія датычаць вызвалення ад ПДВ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь шэрагу напрамкаў дзейнасці.
Напрыклад, гэта датычыць рэалізацыі каталогаў (буклетаў), паштовак з інфармацыяй аб музеях (выстаўках), маёмасных правоў на аб’екты аўтарскага права і сумежных правоў, работ па тыражаванні аўдыёзапісаў арганізацыямі культуры, а таксама Белтэлерадыёкампаніяй, ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».
Указам таксама прадугледжанае распаўсюджанне на арганізацыі культуры, арганізацыі, якія займаюцца выкананнем работ (паслугамі) у сферы культуры, усіх формаў уласнасці, а таксама тэлекампаніі шэрагу льгот, усталяваных для дзяржаўных арганізацый культуры.
Так, вызваляюцца ад ПДВ абароты па рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:
— паслуг у сферы культуры, работ па вытворчасці, тыражаванні, рэстаўрацыі фільмаў, стварэнні музейных каталогаў, вырабу копій экспанатаў і дакументаў з фондаў музеяў і бібліятэк, а таксама шэрагу іншых работ і паслуг;
— арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі — культурных каштоўнасцяў, работ па вытворчасці фільмаў, вырабу камп’ютарнай графікі, прадметаў, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні
— замежнымі арганізацыямі — рэкламных паслуг, маёмасных правоў на аб’екты аўтарскага права і сумежных правоў арганізацыям культуры, тэлекампаніям;
— носьбітаў экзэмпляраў фільмаў, культурных каштоўнасцяў, што ўвозяцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь арганізацыямі культуры.
На названыя арганізацыі таксама распаўсюджваецца вызваленне ад абкладання падаткам на прыбытак арганізацый культуры, атрыманага ад культурнай дзейнасці; вызваленне ад падатку на нерухомую маёмасць будынкаў і збудаванняў, якія належаць арганізацыям культуры або прадстаўленых ім у арэнду, іншае карыстанне; вызваленне зямельных участкаў арганізацый культуры ад зямельнага падатку.
Акрамя таго, ствараюцца дадатковыя стымулы для прыцягнення ў сферу культуры і інфармацыі значных аб’ёмаў спонсарскай дапамогі.
Прыняцце ўказа дасць магчымасць знізіць падатковую нагрузку на арганізацыі культуры і накіраваць вызваленыя сродкі на забяспечанне іх дзейнасці, сфармаваць сістэму падатковых прэферэнцый для развіцця нацыянальнай культуры, стварыць эканамічныя стымулы для прыцягнення дадатковых пазабюджэтных сродкаў, стварыць роўныя ўмовы гаспадарання для ўсіх арганізацый культуры, павелічэння аб’ёмаў і патаннення паслуг культуры для насельніцтва. Дакумент таксама стане стымулам для далейшага развіцця тэлерадыёкампаній, дзяржаўных арганізацый, якія займаюцца выпускам тэлерадыёперадач, а таксама рэалізацыяй сацыяльна значных праектаў у сетцы Інтэрнэт.
Указ уступае ў сілу 1 ліпеня 2011 года.