«Прэжде чэм фатаграфіраваць, нужна была спрасіць у меня»
з пошты Рэдакцыі
Сёння ехаў праз вёску Вянюціна Докшыцкага раёна ды пабачыў, як там закопваюць падмуркі разбураных хат.
Сёння ехаў праз вёску Вянюціна Докшыцкага раёна ды пабачыў, як там закопваюць падмуркі разбураных хат.
Тэма актуальная, бо ілюструе заняпад і выміранне вялікай колькасці сельскіх паселішчаў па ўсёй Беларусі. Спыняюся, фатаграфую ды вырашаю напісаць матэрыял для сайту Westki.info і незалежнай газеты «Вольнае Глыбокае».
Тэлефаную ў Сітцаўскі сельсавет, каб даведацца, колькі чалавек жыве ў Вянюціне.
Слухаўку здымае жанчына. Верагодна, старшыня. Прадстаўляюся, задаю пытанне.
«А почему вы не спросілі ў меня, прэжде чэм фатаграфіраваць?»
Ад нечаканасці не ведаю, што аказаць. Чаму я павінен пытацца ў гэтай жанчыны дазволу? Я, што, яе падворак сфатаграфаваў?
«Прэжде, чэм фатаграфіраваць, нужна была спрасіць у меня. Разгаварываць с вамі я не буду».
Сельсавет — вотчына старшыні? Колькасць насельніцтва вёскі — дзяржаўная таямніца?