У суботу ў Мінску пройдзе свята астраноміі
У Мінску 7 мая пройдзе вялікае свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня астраноміі. Яго арганізатарамі выступаюць абсерваторыя БДУ, Мінскі гарадскі планетарый і клуб аматараў астраноміі«Аш-ню» .
Як паведаміў дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык, мэта свята — абудзіць цікавасць да астраноміі ў шырокага кола грамадзян, даць ім веды па найбольш актуальных пытаннях гэтай галіны. Падчас свята 7 мая з 17.00 да 22.00 у парку імя Горкага будуць устаноўлены 20 тэлескопаў рознай магутнасці. Усе жадаючыя змогуць бясплатна разгледзець сонечныя плямы, а пасля заходу сонца — месяцавыя кратэры і горы, у цемры — планету Сатурн.
У будынку гарадскога планетарыя будуць працаваць дзве выставы касмічных здымкаў. Апрача таго, з 17.30 да 20.00 там будуць арганізаваны тры
Як зазначыў Кузнечык, астранамічнае свята арганізуецца ў Мінску ў трэці раз. Летась яно выклікала вялікую цікавасць у публікі: аматары астраноміі назіралі за нябеснымі целамі да апоўначы.