Развітанне з Уладзімірам Конанам — 8 чэрвеня ў Інстытуце філасофіі НАН
Развітанне з патрыярхам беларускай філасофіі Уладзімірам Конанам, пачнецца 8 чэрвеня, а 10.00 у Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук (Сурганава, 1, корп.2). Аб 11.30 — адпяванне ў царкве Св. Пятра і Паўла на Нямізе. Пра гэта паведамілі яго вучні. Уладзімір Конан спачне на Паўночных могілках сталіцы.