БЕЛ Ł РУС

Ладуцька: цыгарэт у сталіцы дастаткова

8.06.2011 / 14:56

У Мінску запасаў цыгарэт хопіць для бесперабойнага гандлю на працягу 37 дзён.

У Мінску запасаў цыгарэт хопіць для бесперабойнага гандлю на працягу 37 дзён, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька сёння на прэс-канферэнцыі ў гарадской ратушы.

Паводле яго словаў, нядаўняе павышэнне цэн на тытунёвыя вырабы прадыктавана неабходнасцю іх выраўноўвання з расійскімі і прадухілення вывазу за межы краіны.

«У нас цыгарэты ў 2,5 разу таннейшыя, чым у Расіі. Таму «Тытунь-Інвест» так вольна гэтыя цыгарэты ў розніцу не даваў. Былі выпадкі вывазу цыгарэт, проста не затрымалі. З гэтага спрабавалі рабіць невялікі бізнэс», — растлумачыў Мікалай Ладуцька.

Цыгарэт у сталіцы дастаткова, запэўніў старшыня Мінгарвыканкама.

«У сярэднім у сталіцы прадаецца 8 млн штук цыгарэт у дзень. У дні павышанага попыту прадавалася 20 млн штук у дзень. Гэта працягвалася 4–5 дзён. Сёння на базах 200 млн штук цыгарэт, у гандлі — 80 млн. штук цыгарэт. Гэта значыць цыгарэтамі можна гандляваць 37 дзён», — сказаў Мікалай Ладуцька.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула