БЕЛ Ł РУС

У Беларусі сталі меней красці

10.06.2011 / 09:54

У Беларусі на працягу пяці гадоў зніжаецца колькасць крадзяжоў, паведаміў на прэс-канферэнцыі 9 чэрвеня начальнік упраўлення прафілактыкі МУС Раман Мельнік.

За 5 месяцаў 2011 года ў краіне зарэгістравана 24,2 тысячы крадзяжоў маёмасці, што на 20,7% менш, чым за аналагічны перыяд 2010 года. З іх больш за 6 тысяч гэта крадзяжы з кватэр і прыватных дамоў, больш за 1,1 тысячы — з садовых домікаў і лецішчаў, сказаў Мельнік.

Падазроныя ўстаноўлены амаль у 70% выпадкаў.

Амаль 52% крадзяжоў з кватэр і 59% крадзяжоў з лецішчаў учынена асобамі, якія не працуюць і не вучацца. 36,8% (47,5%) мелі судзімасць, 3,7% (2,7%) крадзяжоў учынілі падлеткі.

Больш за 40% усіх крадзяжоў маёмасці было ўчынена ў сельскай мясцовасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула