«Ахова птушак Бацькаўшчыны» арганізоўвае ў Мінску экскурсіі для вывучэння птушыных галасоў
Як паведаміў спецыяліст па экалагічнай адукацыі АПБ Руслан Шайкін, падобныя экскурсіі нідзе больш у Беларусі не праводзяцца. У іх межах усе ахвотныя пад кіраўніцтвам вопытных
могуць паслухаць птушак у зялёных зонах сталіцы: заказніку «Лябяжым», Лошыцкім парку, Батанічным садзе, пойме Свіслачы ў Чыжоўцы.Удзельнікі экскурсій навучацца адрозніваць птушак па галасах і даведаюцца шмат новага пра жыццё птушак.
Як паведаміў Шайкін, сярод птушак, якія лёгка пазнавальныя па спеве, — салавей,
Ён падкрэсліў, што некаторыя віды птушак (напрыклад, разнавіднасці чарацянкі) можна адрозніць толькі па галасах, знешне яны вельмі падобныя. Таму экскурсія можа ўяўляць асаблівую каштоўнасць для будучых
Экскурсіі арганізуюцца па заяўках ахвотных для груп колькасцю да 10 чалавек.Яны праводзяцца ў межах традыцыйнай акцыі АПБ па ўліку салаўёў, якая праходзіць з сярэдзіны мая. У межах гэтай акцыі гарадскім жыхарам прапаноўваецца паведамляць пра месцазнаходжанне пеўчых салаўёў у офіс АПБ. Па выніках улікаў складаецца салаўіная карта Мінска.
Паводле слоў Шайкіна, усяго ў Мінску налічваецца каля 180 відаў птушак, у сталіцы — больш за 350 пар салаўёў.