Зміцер Дашкевіч будзе адбываць тэрмін там, дзе вучыліся Лукашэнка і Кастусёў
Пра гэта «Народнай Волі» паведаміла намесніца незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога фронта» Наста Палажанка.
«Калі я прынесла перадачу для Дзімы ў СІЗА на Валадарскага, то даведалася, што з Мінска яго перавялі ў Жодзіна». — сказала Наста. — Хаця яшчэ напярэдадні яго на Валадарскага наведала адвакат Мар’яна Сямешка. З чым звязаны перавод Дзімы з Мінска ў Жодзіна — невядома. Апошні ліст ад Дзімы, які я атрымала, быў датаваны 6 чэрвеня. Ён піша, што трымаецца мужна, ні на што не скардзіцца. У лісце ні словам ён не абмовіўся аб магчымым пераводзе ў Жодзіна. Дзіўна, што яго вывезлі ў Жодзіна ноччу, нікога, ні блізкіх, ні адваката не папярэдзіўшы…».
Па словах Насты Палажанкі ўжо вядома, дзе Дашкевіч будзе адбываць пакаранне. «Пасля таго, як будзе разгледжана касацыйная скарга на рашэнне суда Дзіму адправяць у калонію, што ў Горках».
Нагадаем, Зміцер Дашкевіч прызнаны вінаватым у хуліганстве [інцыдэнт адбыўся напярэдадні прэзідэнціх выбараў, 18 снежня] і прыгавораны да 2 гадоў пазбаўлення волі.