Супрацоўнікам аэрапорта «Мінск» давялося перакваліфікавацца ў акушэраў
Супрацоўнікам Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» упершыню давялося перакваліфікавацца ў акушэраў. Сёння ў 18.35 грамадзянка Грузіі проста ў аэрапорце нарадзіла дзяўчынку.Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».
Там расказалі, што жанчына разам са сваімі чатырма іншымі дзецьмі планавала вылецець рэйсам ў Тбілісі. Аднак шчаслівая падзея, якая адбылося ў медпункце аэрапорта, прымусіла яе затрымацца ў Беларусі.
Цяпер яна дастаўленая ў трэцюю гарадскую бальніцу. Па словах дактароў, роды прайшлі паспяхова.
У аэрапорце асабліва адзначылі, што такі выпадак у іх практыцы адбыўся ўпершыню.