Уладзімір Патупчык абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі
Уладзімір Патупчык 17 чэрвеня абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі. За яго кандыдатуру прагаласавалі ўсе 52 парламентарыі, якія ўдзельнічаюць у сённяшнім пасяджэнні.
Абранню Патупчыка папярэднічала галасаванне па вызваленні ад пасады намесніка старшыні Леаніда Крупца. За гэта рашэнне члены верхняй палаты таксама прагаласавалі аднагалосна.
Крупец застаецца членам Савета Рэспублікі. Ён увайшоў у склад камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.
Уладзімір Патупчык нарадзіўся ў 1958 годзе ў Светлагорску (Гомельская вобласць). У 1980 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 2002-м — Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ. У 1993–1998 гадах — намеснік старшыні, першы намеснік старшыні Светлагорскага гарвыканкама. У 1998–2001 гадах — старшыня камітэта па эканоміцы і рыначных адносінах Гомельскага аблвыканкама. 12 студзеня 2001 года прэзідэнт Беларусі даў згоду на яго прызначэнне старшынёй Мазырскага гарвыканкама. 27 лістапада 2001 прэзідэнт даў згоду на прызначэнне намеснікам старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. 27 жніўня 2004 года прызначаны памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінску. З мая 2006 года — міністр працы і сацыяльнай абароны. 4 чэрвеня 2009 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула