БЕЛ Ł РУС

Пазняк абвяргае «фальшыўку АНТ», заклікае грамадзян выходзіць на Народныя гулянні

24.06.2011 / 08:47

Сяргей Гезгала

«Нічога не будзе вырашана, пакуль краінай кіруе цемра», — мяркуе Пазняк.

«Я ўвогуле нідзе [раней] не выказваўся і не пісаў нічога пра «рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі». Працытаваныя словы — гэта выдумка, нізкасць, на якую здольныя толькі лукашысцкія саўдзельнікі», — заявіў Зянон Пазняк.

Палітыка «працытаваў» тэлеканал АНТ на сваёй інтэрнэт-старонцы. Згодна са сцвярджэннем тэлеканала, Пазняк заклікаў устрымацца ад удзелу «ў акцыях пратэсту, што рэкламуюцца праз сацыяльныя сеткі». Фальшывая цытата прагучала ў паўгадзінным фільме са спробай дыскрэдытацыі маўклівых пратэстаў.

Пазняк называе матэрыял «лукашысцкай пэцканінай».

Лідар Народнага Фронту, які прывёў Беларусь да незалежнасці, наадварот зазначае, што Народныя гулянні — «справа добрая і яе трэба развіваць. Нічога не будзе вырашана, пакуль краінай кіруе цемра», — мяркуе Пазняк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула