БЕЛ Ł РУС

«Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» заклікае да адстаўкі Куляшова

24.06.2011 / 09:41

Суполка "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" распаўсюдзіла адкрыты зварот да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з заклікам адправіць у адстаўку міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова.

У паведамленні гаворыцца, што 22 чэрвеня 2011 года ў цэнтры Мінска і шэрагу іншых гарадоў супраць беларускіх грамадзянаў былі кінутыя сілы міліцыі і спецназа. Супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія павінны абараняць людзей і прадухіляць якія-небудзь канфліктныя сітуацыі, без усялякіх прычынаў затрымлівалі людзей і адвозілі іх у РУУС.

"Калі людзі спрабавалі што-небудзь растлумачыць або высветліць прычыну свайго затрымання, да іх ужывалася фізічная сіла. Выйшаўшы супраць мірнага насельніцтва міліцыя і АМАП учынілі бязьмежжа", – гаворыцца ў заяве.

Таксама суполка "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" нагадвае, што кіраўнік краіны абяцаў у выпадку, калі акцыя паўторыцца, звольніць з пасады міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова.

"Дык, каб больш не паўтаралася падобнае бязмежжа, звольніце Куляшова! Стрымайце сваё слова!", – заклікае кіраўніка краіны суполка "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі".

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула