БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка будзе на Кастрычніцкай 28 чэрвеня

24.06.2011 / 09:50

У Палацы рэспублікі будзе рэспубліканскі баль выпускнікоў.

28 чэрвеня (аўторак) у 18.00 у Палацы Рэспублікі пройдзе рэспубліканскі баль выпускнікоў ВНУ Беларусі.

Як паведамляе сайт Міністэрства адукацыі Беларусі, на баль запрошана 270 лепшых выпускнікоў ВНУ з усіх рэгіёнаў краіны і Мінска, якіх павіншуе Аляксандр Лукашэнка.

Тэматыка сёлетняга выпускнога балю — 120-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Выпускнікі возьмуць удзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі, прысвечанай гэтай даце, каля помніка паэту і ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да манумента на плошчы Перамогі. Для рэгіянальных дэлегацый будзе таксама арганізавана экскурсія ў Нацыянальнай акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі.

У дзень выпускнога балю ў Мінадукацыі адбудзецца сустрэча яго кіраўніка Сяргея Маскевіча з 28 выпускнікамі вышэйшых навучальных устаноў 2011 года, прадстаўленымі да ўзнагароджання граматамі Міністэрства адукацыі Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула