БЕЛ Ł РУС

Някляеў: Кампанія «Гавары праўду!» пакуль не плануе пераўтварацца ў палітычную партыю

24.06.2011 / 09:51

Кампанія «Гавары праўду!» пакуль не плануе пераўтварацца ў палітычную партыю. Пра гэта заявіў лідар кампаніі Уладзімір Някляеў 23 чэрвеня падчас анлайн-канферэнцыі для журналістаў.

Паводле слоў Някляева, з пачатку сваёй палітычнай дзейнасці ён гаварыў, што не хоча быць партыйным апазіцыянерам. «Я заўсёды падкрэсліваў, што не з’яўляюся традыцыйным прадстаўніком апазіцыі», — сказаў ён.

«Гавары праўду!» стаіць «паміж уладай і апазіцыяй», заявіў Някляеў.

Паводле яго слоў, цяпер няма вялікага сэнсу агітаваць за штосьці як прыхільнікаў улады, так і прыхільнікаў апазіцыі. «Няма сэнсу агітаваць прыхільнікаў апазіцыі, бо яны ўсё роўна будуць галасаваць за дэмакратыю супраць рэжыму. Як няма сэнсу агітаваць і прыхільнікаў Лукашэнкі», — сказаў палітык.

Някляеў заявіў, што «Гавары праўду!» будзе працаваць са шматлікай часткай насельніцтва, якая не вызначылася са сваімі перавагамі. «Мы будзем прытрымлівацца сацыяльнай палітыкі, працаваць з людзьмі па пытаннях, якія іх хвалююць кожны дзень», — сказаў ён.

«Гэта найбольш дзейсны шлях, каб людзі былі з намі», — перакананы Някляеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула