БЕЛ Ł РУС

Марына Шубіч, пацярпелая у тэракце, дзеля дзяржэкзаменаў адмовілася ад мыліцаў

24.06.2011 / 11:11

Дзяўчына перанесла некалькі аперацый, але дамаглася пастаўленай мэты і на абарону дыплома прыйшла сама.

Дзяўчына перанесла некалькі аперацый, але дамаглася пастаўленай мэты і на абарону дыплома прыйшла сама.

- І аднакурснікі, і настаўнікі вельмі ўзрадаваліся, калі мяне ўбачылі, сустрэлі святочна, абдымалі, - усміхаецца 23-гадовая Марына, якая да гэтага часу знаходзіцца ў мінскім шпіталі. Пасля выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» дзяўчына перажыла трэпанацыю чэрапа, частковую страту зроку. Пасля аперацыі на назе Марына ўстала на мыліцы. Выкладчыкі, даведаўшыся пра трагедыю, прынялі рашэнне прымаць у Марыны дзяржэкзамены ў бальнічнай палаце.

Але мужная студэнтка паставіла сабе мэту - прыехаць на абарону дыплома і дзяржэкзамены ва ўніверсітэт.

- Першы крок без мыліцаў я зрабіла тыдзень таму. Спачатку перажывала: як гэта я без іх абыдуся? - прызналася Марына. - Але ўсё атрымалася дзякуючы падтрымцы і любові маіх бацькоў і сяброў. Без іх б я не справілася!

Дактары на некалькі гадзін адпусцілі Марыну з лякарні 22 чэрвеня, і бацькі прывезлі дачку ў эканамічны ўніверсітэт. Дзяўчына ўдзячная сваім сяброўкам, якія дапамаглі ёй аформіць дыпломную працу. Бо ў той трагічны вечар 11 красавіка Марына везла ў інстытут флэшку з трэцяй часткай дыплома. Падчас выбуху флэшка зламалася, застаўся раздрукаваны варыянт дыплома, які сяброўкі злучылі з дзвюма першымі часткамі.

- Я хвалявалася, але адказала на ўсе пытанні, абараніла дыплом, і выкладчыкі паставілі мне васьмёрку і павіншавалі з прысваеннем кваліфікацыі «эканаміст».

А яшчэ мы разам з аднакурснікамі сядзелі ў аўдыторыі і ўспаміналі, як пяць гадоў таму прыйшлі ў гэтыя сцены. Пяць гадоў праляцела, а мы ўсё такія ж! - радасна ўспамінае Марына.

Праз тыдзень дактары накіроўваюць Марыну ў Аксакаўшчыну для далейшага ўзнаўлення.

Дзяўчына паставіла перад сабой новую мэту - трэніраваць вочы, каб пачаць бачыць на адлегласці некалькі метраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула