Вілейка: вынясенне прысуда зноў адклалі
12 ліпеня працягваўся разгляд адміністрацыйнай справы над удзельнікам маўклівай акцыі Дзмітрыем Капцюгом.
12 ліпеня працягваўся разгляд адміністрацыйнай справы над удзельнікам маўклівай акцыі Дзмітрыем Капцюгом.
Першае судовае пасяджэнне адбылося 7 ліпеня. Але Дзмітрый Капцюг падаў хадайніцтва аб запрашэнні дадатковых сведкаў. Суддзя хадайніцтва задаволіла.
Дзмітрыя затрымалі 6 ліпеня на плошчы Леніна ў Вілейцы. Па словах сведкі Аляксея Сюдака, затрымлівалі шасцёра мінскіх спецназаўцаў у цывільным. На Капцюга склалі пратакол, нібыта ён лаяўся на людзей. І, маўляў, затрымалі яго двое вілейскіх міліцыянтаў. Па словах Аляксея, тых міліцыянтаў увогуле не было побач.
Згодна з пратаколам, Дзмітрыя затрымалі ў 19.15, але ўжо ў 19.08 ён знаходзіўся ў Вілейскім РАУС. Капцюг падаў хадайніцтва аб праглядзе відэа з камер назірання на будынку міліцыі. Судзя Арцімовіч яго задаволіла. Разам з тым суддзя не задаволіла хадайніцтва аб праглядзе відэа, якое здымалі міліцыянты падчас маўклівай акцыі.
Наступнае судовае пасяджэнне адбудзецца 14 ліпеня ў 9.30.