БЕЛ Ł РУС

Затрыманне Алеся Бяляцкага выклікае «велізарную занепакоенасць» у ЗША

5.08.2011 / 15:39

Як гаворыцца ў каментары для БелаПАН пасольства ЗША ў Беларусі, «затрыманне 4 жніўня кіраўніка праваабарончага цэнтра „Вясна 96“ Алеся Бяляцкага выклікае велізарную занепакоенасць і з’яўляецца яшчэ адной вартай шкадавання прыкметай самаізаляцыі Беларусі і яе далейшага адыходу ад еўрапейскіх норм і прынцыпаў».

«У дэмакратычным грамадстве няўрадавыя арганізацыі, такія як „Вясна 96“ (якой улады працягваюць адмаўляць у рэгістрацыі), адыгрываюць ключавую ролю ў значнай сістэме стрыманняў і процівагаў. Прызнаючы гэтую ролю, дзяржавы законам забяспечваюць умовы, неабходныя для працы і працвітання трэцяга сектара, а не імкнуцца маргіналізаваць грамадзянскую супольнасць, адмаўляючы ў рэгістрацыі, праследуючы і затрымліваючы актывістаў няўрадавых арганізацый», — заяўляюць у пасольстве ЗША ў Беларусі.

Нагадаем, 4 жніўня Алесь Бяляцкі пасля допыту ў дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю (КДК) быў узяты пад варту. Паводле наяўнай інфармацыі, ён затрыманы на трое сутак у якасці падазронага па справе, распачатай на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — пазбаўленне волі на сем гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула