БЕЛ Ł РУС

Кошт навучальных нетбукаў складзе $330, а захоўвацца яны будуць у школах

9.08.2011 / 11:55

Але калі нетбукі зламаюцца, бацькі не заплацяць ні рубля.

Кошт нетбукаў, якія будуць пастаўляцца ў беларускія школы, складзе $330. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Парка высокіх тэхналогій Аляксандр Марцінкевіч. Выдаткі на набыццё першых 100 прыладаў падзеляць рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій і ААТ «МПОВТ».

Нетбук камплектуецца працэсарам Intel Atom, 1 ГБ аператыўнай памяці і цвёрдым дыскам аб'ёмам 320 ГБ.
Прылада можа працаваць пад упраўленнем Linux ці Windows, але для беларускіх школьнікаў прадугледжана апошняя. Таксама ў камплекце пастаўляецца 15 навучальных праграм і лічбавых падручнікаў.

Дарэчы, нетбук вырабляецца ў супрацьударным і воданепранікальным корпусе. Тым не менш, калі вучань зламае нетбук, кампенсаванне ляжа на спонсараў праграмы, а не на бацькоў. У любым выпадку,

нетбук будзе захоўвацца ў школе, і яго не будуць перадаваць для хатняга выкарыстання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула