БЕЛ Ł РУС

«Трапіць у метро не проста, а вельмі проста»

7.09.2011 / 11:35

Расійскія блогеры для фатаграфавання пейзажаў Мінска забраліся ў самыя закрытыя месцы беларускай сталіцы.

У ноч на 7 верасня расійскі блогер raskalov_vit апублікаваў фотарэпартаж «пра Беларусь — краіну, якія затрымаліся ў часах СССР, яе паранаідальную „бяспеку“ і аб тым, як яе сабатаваць».

Аўтар піша, што яго камандзе атрымалася пабываць «у самых закрытых і недаступных месцах» Мінска. «Трохі перадыхнуўшы з цягніка, мы адразу вырашылі парушыць некалькі мясцовых законаў і залезлі вышэй», — піша ён.

Нагадаем, што 29 мая ноччу група маладых людзей бесперашкодна патрапіла на станцыю метро «Маскоўская». Потым яны выклалі ў інтэрнэт відэаролік свайго падарожжа на начную станцыю метро. Міліцыя ўзнагародзіла маладых людзей за пільнасць, а начальнік Мінскага метрапалітэна Мікалай Андрэеў 31 мая быў вызвалены ад займанай пасады.

Прывакзальная плошча.

Дах насупраць Генеральнага штаба.

На дах самага высокага будынку блогеры трапілі праз галоўны уваход.

А так блогеры лезлі на дах гатэля Беларусь.

Плошча Перамогі.

Вежа з гадзіннікам насупраць будынка КДБ.

У вежы гадзінніка блогеры некалькі разоў пераночылі.

Панарама з будынка БДПУ.

Асвятляльная вежа стадыёна "Дынама".

У тунэль мінскага метро, як аказалася, можна трапіць без вялікіх праблем.

Будоўлю і дзеючае метро адддзяляе сцяна з невялікім праходам.

А вось і цягнік Маскоўскай лініі метро.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула