БЕЛ Ł РУС

Актывістку дэмакратычнага руху міліцыя папярэдзіла аб неабходнасці знаходжання дома вечарам 21 верасня

20.09.2011 / 09:18

Гомельскую актывістку маладзёжнага дэмакратычнага руху Ксенію Яраслаўцаву ўчастковы міліцыянер папярэдзіў, што вечарам 21 верасня яна павінна быць дома. У гэты дзень у горадзе плануецца правядзенне чарговай акцыі маўклівага пратэсту.

«Прыйшоў сёння ўчастковы і заявіў,

што маім дзіцем, якому два гады дзевяць месяцаў, цікавіцца інспектар па справах непаўналетніх.
Інспектар мае намер наведаць мяне, даведацца, як жыве маё дзіця, менавіта ў 19.00 21 верасня», — паведаміла БелаПАН Яраслаўцава.

Паводле яе слоў, сям’я яе жыве добра, на якім-небудзь уліку не знаходзіцца. Актывістка звязвае такую ўвагу да яе сям’і з тым, што была затрымана 5 верасня. «Са мной на мінулым тыдні ў міліцыі гутарыў невядомы, які назваўся супрацоўнікам КДБ. Мужчына прапанаваў мне супрацоўнічаць, гэта значыць шпіёніць і даносіць на маіх сяброў і знаёмых. Ён пагражаў, што пры адмове ў мяне будуць праблемы пры ўладкаванні на працу або вучобу, нагадваў, што ў мяне ёсць дзіця і мне трэба падумаць пра яго. Я, вядома, адвергла гэтую прапанову. Вось, напэўна, і пачаліся праблемы з-за адмовы даносіць на людзей», — сказала Яраслаўцава.

Як ужо паведамлялася, 19 верасня два гомельскія актывісты — Дзмітрый Шаўчэнка і Дзмітрый Карашкоў — былі пакараныя арыштам тэрмінам на 15 і 3 сутак за распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў пра акцыю 21 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула