БЕЛ Ł РУС

Пачобут: скарга на прысуд на 16 старонках

20.09.2011 / 9:22

Сёння, 20 верасня, на 9:30 у Гродзенскім абласным судзе прызначаны разгляд касацыйнай скаргі журналіста Андрэя Пачобута. Ён абскарджвае свой прысуд, вынесены 5 ліпеня ў Ленінскім раённым судзе Гродна: тры гады зняволення з адтэрміноўкай пакарання на два гады.

Карэспандэнта польскай «Газэты выборчай» Андрэя Пачобута судзілі па абвінавачанні ў абразе і паклёпе на прэзідэнта Беларусі. Журналіста тры месяцы трымалі за кратамі, пакуль ішло следства.

5 ліпеня яго вызвалілі ў судовай залі.

Пачобут паведаміў, што касацыйная скарга складзеная на шаснаццаці старонках. У ёй падрабязна гаворыцца пра парушэнні, якія, паводле Пачобута, былі дапушчаныя следчымі КДБ і пракуратуры.

Журналіст зазначае: у судзе яму сказалі напачатку, што скарга будзе разгледжаная цягам месяцу, але з часу яе падачы мінула больш за два месяцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула