БЕЛ Ł РУС

Курс даляра па выніках дадатковай сесіі склаў 7 830 рублёў

26.09.2011 / 11:34

Рыначны курс долара па выніках чарговага дня таргоў на дадатковай біржавой сесіі знізіўся на 60 рублёў і склаў 7830.

На дадатковай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 26 верасня курс долара ЗША ўстаноўлены на ўзроўні 7830. Для параўнання: па выніках папярэдняга дня таргоў 23 верасня ён складаў 7890, а ў першы дзень таргоў 14 верасня — 8600. З пачатку таргоў беларускі рубель умацаваўся ў адносінах да долара амаль на 9%.

Рыначны курс расійскага рубля па выніках чарговага дня таргоў на дадатковай біржавой сесіі склаў Br241, знізіўшыся на Br5. На дадатковай сесіі БВФБ 23 верасня курс расійскага рубля быў на ўзроўні 246 руб., а 14 верасня — 305 руб. Гэта значыць пасля ўстанаўлення рыначных курсаў на дадатковай сесіі беларускі рубель умацаваўся ў адносінах да расійскага амаль на 21%.

Курс еўра сёння на таргах склаў 10 520 рублёў, што на 140 рублёў менш, чым было ў папярэдні дзень таргоў 23 верасня. З пачатку таргоў курс беларускага рубля ў адносінах да еўра ўмацаваўся больш як на 13%.

Такім чынам, прадаўжаецца ўстойлівае зніжэнне рыначных курсаў асноўных відаў валюты — долара ЗША, расійскага рубля і еўра — на дадатковай біржавой сесіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула