БЕЛ Ł РУС

Яўген Васьковіч: Мама, прабач, але працаваць на іх я не буду!

26.09.2011 / 11:46

Яўгена Васьковіча перавялі ў адзіночную камеру. Бабруйскі журналіст напісаў маці, што ў «адзіночцы» яму нашмат лепш,
паведамляе партал babruisk.by.

— Жэня нарэшцео напісаў ліст, — расказвае Рушанія Васьковіч, маці Яўгена. — Ліст быў даволі стрыманы, быццам ён нешта недагаворвае. Напісаў, што яго перавялі ў адзіночку, і там яму нашмат лепш, бо ён можа пісаць, чытаць кнігі, нават пасцельную бялізну даюць. Піша: «Мама, прабач, але працаваць на іх я не буду!»

Нагадаем, што адміністрацыя магілёўскай калоніі даўно ўжо абяцала адправіць Яўгена Васьковіча ў памяшканне камернага тыпу. Прычына — нежаданне хлопца выконваць умовы ўнутранага рэжыму.

Іншыя фігуранты гэтай справы Арцём Пракапенка і Павел Сырамлотаў таксама адбываюць тэрмін у Магілёўскай вобласці. Арцём — у Шклоўскай, а Павел — у калоніі № 19, — яна знаходзіцца недалёка ад калоніі № 15, у якой сядзіць Яўген Васьковіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула