Беларусь увяла забарону на вываз рапсу, лёну і алеяў
Рашэнне аб гэтым утрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 1289 ад 23 верасня, паведамілі ў
У прыватнасці, гэта тычыцца насення лёну, драблёнага або недраблёнага, насення рапсу, ці кользы, драблёнага або недраблёнага, масла рапсавага (з рапсу, ці кользы) або гарчычнага і іх фракцый, нерафінаваных або рафінаваных, але без змянення хімічнага складу, нелятучых алеяў вадкіх, змешаных, прыдатных для ўжывання ў ежу сумесяў або гатовых прадуктаў, што выкарыстоўваюцца ў якасці змазкі для форм, з тэрыторыі Беларусі.
Рашэнне ўрада Беларусі прынята ў адпаведнасці з артыкулам 8 пагаднення аб парадку ўвядзення і прымянення мер, што закранаюць знешні гандаль таварамі, на адзінай мытнай тэрыторыі ў адносінах да трэціх краін ад 9 чэрвеня 2009 года.
Савет міністраў Беларусі даручыў Міністэрству замежных спраў ва ўстаноўленым парадку паведаміць камісіі Мытнага саюза аб увядзенні забароны на вываз з тэрыторыі Беларусі насення рапсу, лёну і асобных відаў алеяў і ўнесці на разгляд камісіі Мытнага саюза прапанову аб прымяненні мер іншымі дзяржавамі — членамі МС.