БЕЛ Ł РУС

Сабоніс пераведзены з рэанімацыі ў агульную палату

29.09.2011 / 11:56

У чацвер ранкам 46-гадовы Арвідас Сабоніс, які аднаўляецца пасля інфаркту міякарда, пераведзены з палаты інтэнсіўнай тэрапіі Каўнаскай кардыялагічнай клінікі ў агульнае аддзяленне.

Літоўскія медыкі сцвярджаюць, што стан здароўя легендарнага баскетбаліста вельмі добры, і ўжо думаюць аб рэабілітацыі. Сабоніс, які пакуль адмаўляецца мець зносіны са СМІ, быў пераведзены ў асобную аднамесцавую палату, дзе правядзе 7-8 сутак.

«Я лічу, што зараз стан яго здароўя вельмі добры. Але ён сур'ёзны пацыент, і яму неабходны спакой. Мы радуемся вынікам, і спадзяемся, што ўсё будзе добра. (...). Для нас гэта вялікая адказнасць, але ў Каўнаскай клініцы сабралася адна з найлепшых каманд медыкаў", - сказаў кіраўнік кардыялагічнай клінікі прафесар Рэмігіюс Жалюнас.

Паводле яго слоў, Сабоніс будзе праходзіць звычайныя працэдуры.

«Усе праходзіць як звычайна. Працэдуры і сродкі - такія ж, як для ўсіх грамадзян Літвы», - сказаў Жалюнас.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула