Някляеў — у Варшаве, міліцыя — у яго кватэры
Яны ўручылі жонцы палітыка позву для Някляева з патрабаваннем з’явіцца сёння ў Ленінскі РУУС Мінска.
Прыкладна за гадзіну да гэтага ўчастковы міліцыянт зайшоў і ў кватэру Аляксандра Фядуты, намесніка Някляева па кампаніі «Гавары праўду!».
— Відавочна, што практычна адначасовая праверка можа быць выкліканая знаходжаннем Уладзіміра Някляева на саміце Усходняга партнёрства ў Варшаве. Актыўная міжнародная дзейнасць лідара кампаніі «Гавары праўду!» і аднаго з самых рэйтынгавых беларускіх апазіцыйных палітыкаў выклікае раздражненне ўладных структур. Асабліва калі ўлічыць, што ўзровень кантактаў спадара Някляева на саміце значна вышэйшы, чым той, які мог чакаць запрошанага кіраўніка беларускай дэлегацыі, міністра замежных справаў Сяргея Мартынава. Я мяркую, — сказаў Аляксандр Фядута, — што прысутнасць Някляева на саміце стала адной з прычын, з якой спадар Мартынаў не паехаў у Варшаву.
Нагадаем, што 20 мая 2011 Уладзімір Някляеў судом Фрунзенскага раёна г. Мінска быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду на два гады і знаходзіцца ў сувязі з гэтым пад наглядам органаў унутраных справаў.
9 верасня суд Ленінскага раёна г. Мінска увёў больш жорсткія ўмовы адбывання Някляевым пакарання. У прыватнасці, ён абавязаны раз на тыдзень адзначацца ў органах унутраных справаў,
пастаянна знаходзіцца ва ўласнай кватэры з 20.00 да 06.00 і не пакідаць межаў Мінска.Таксама істотна абмежаваныя яго правы на
Уладзімір Някляеў так пракаментаваў сітуацыю:
— Я не лічу, што нешта парушыў, таму што не лічу сябе злачынцам, а вынесены мне прысуд — законным. Маім абавязкам як грамадзяніна і палітыка было дамагацца таго, каб голас Беларусі, голас беларускага народа быў пачуты на саміце Усходняга партнёрства. З гэтай трыбуны мы, беларусы, звяртаемся да нашых