БЕЛ Ł РУС

ГА «Белая Русь» мае намер разгледзець пытанне аб стварэнні партыі на з’ездзе

29.09.2011 / 12:0

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, кіраўнік гэтага грамадскага аб’яднання Аляксандр Радзькоў.

Аляксандр Радзькоў адзначыў, што пры стварэнні ГА «Белая Русь» не выключалася перспектыва пераходу грамадскай арганізацыі ў партыю. «Калі будавалі грамадскае аб’яднанне, то прадугледжвалі, што з цягам часу, калі будзем гатовы для партыі, трэба прымаць такое рашэнне», — сказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Паводле яго слоў, у ГА «Белая Русь» аб’ядналіся людзі, якія пазітыўна настроены на развіццё краіны. Пры гэтым ён адзначыў, што «Белую Русь» пабудавалі па партыйнаму прынцыпу (пярвічныя, раённыя і абласныя арганізацыі, узносы). Але жыццё патрабуе ад грамадскага аб’яднання наступнага кроку, перакананы Аляксандр Радзькоў. «Мы да гэтага (пераходу ў партыю.) рыхтуемся. Час настане, мы пойдзем на такі крок. Але для гэтага павінны быць гатовыя», — сказаў кіраўнік грамадскага аб’яднання.

Цяпер актыў аб’яднання абмяркоўвае гатоўнасць «Белай Русі» перарасці ў партыю, вызначае час правядзення з’езду. «Мы хочам дакладна вызначыць час, калі пойдзем на з’езд. Але, вядома, на з’езд пойдзем», — падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула