БЕЛ Ł РУС

У судзе над Яўдахам — перапынак да 14 кастрычніка

29.09.2011 / 14:02

Яму абраная мера стрымання ў выглядзе падпіскі пра нявыезд.

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска суд над заснавальнікам інтэрнэт-сэрвісу «Кнігі поштай» Алесем Яўдахам працягнецца 14 кастрычніка.

28 і 29 верасня працягнуўся допыт сведак, якіх з боку абвінавачання 230 чалавек. Гэта менчукі і жыхары іншых рэгіёнаў Беларусі, якія набывалі беларускія кнігі з дапамогай Алеся. На гэты момант дапытана каля трох дзясяткаў чалавек.

Заснавальніка інтэрнэт-сэрвісу «Кнігі поштай» Алеся Яўдаху вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, а менавіта — распаўсюдзе беларускіх кніг праз пошту.

Яму абраная мера стрымання ў выглядзе падпіскі пра нявыезд.

Алесь Яўдаха вінаватым сябе не прызнае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула